News Item: : Восеньская сустрэча з валанцёрамі з ПУП “БелТрансСпутнік”
(Category: )
Posted by veron1
Saturday, 15 September 2018


Суботнім ранкам 15 верасня ў школе-інтэрнаце чакалі сяброў з ПУП “БелТрансСпутнік”. Семнаццаць валанцёраў начале з дырэктарам Тоўсцік Ядвігай Уладзіміраўнай завіталі ў госці да выхаванцаў. Гэтыя сустрэчы сталі ўжо добрай традыцыяй. У склад валанцёрскай групы ўваходзілі маладыя хлопцы і дзяўчаты розных прафесій. У свой выхадны дзень яны наведалі нашу школу-інтэрнат з дабрачыннай місіяй. У пачатку сустрэчы госці зрабілі міні экскурсію па школе, наведалі этнаграфічны пакой “Беларуская хатка”.


dsc_0039.jpg



Праграмай сустрэчы былі прадугледжаны: спартыўныя і ітэлектуальныя гульні і сустрэча з валанцёрскай групай у актавай зале. Сяброўская сустрэча па міні-футболу” паміж гасцямі і вучнямі 9 - 11 класаў скончылася перамогай гасцей, упершыню за 4 года .
У канцы свайго дзённага візіту ў школу-інтэрнат госці запрасілі школьную дзятву на салодкі стол, дзе частавалі ўсіх рознымі смачнасцямі, сокам і фруктамі. А вучні падарылі кожнаму валвнцёру невялікія сувенірныя мяшэчкі з духмянымі, сакавітымі яблыкамі са школьнага саду.
Выхаванцы і супрацоўнікі школы-інтэрната  ўдзячны валанцерскай групе супрацоўнікаў ПУП “БелТрансСпутнік” за клопат і апеку над выхаванцамі школы і добрыя, чуллівыя  сэрцы!


dsc_0081.jpg




This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
( http://internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.252 )