News Item: : Музычна-мастацкі канцэрт “Каляровыя сны мастака”
(Category: )
Posted by veron1
Sunday, 25 November 2018


img-0f90baa8155586fc7dd2f2fe2c7ea1d8-v.jpg
У мінулыя выхадныя ў  Мінску адбыўся музычна-мастацкі канцэрт “Каляровыя сны мастака”, прысвечаны творчасці Марка Шагала. У ім прынялі ўдзел музыканты Вялікага тэатра Беларусі і вядомы майстар пясочнага жывапісу Вольга Радзецкая.

Па запрашэнні Вольгі Радзецкай у мерапрыемства прынялі ўдзел і вучні  Сенненскай школы-інтерната. Да гэтага юныя мастакі  на занятках пад кіраўніцтвам Ірыны Міхайлаўны Кучко пазнаёміліся з творчасцю Марка Шагала і выканалі творчыя работы, згодана эстэтыкі знакамітага майстра. Работы нашых навучэнцаў былі аформлены ў багетнай майстэрні і выстаўлены пад час мерапрыемства.
Малюнкі Шляпеціс Вікторыі, Супрунюка Іллі, Данілевіча  Іллі, Пузікава Кірыла, Бальшакова Кірыла, Сухарукава Мікіты, Сінкевіч Вікторыіі вельмі ўразілі гасцей свята.
У час канцэрту госці змаглі пранікнуць у чароўны свет музыкі і цудоўных малюнкаў каляровага пяску з-пад рук Вольгі Радзецкай. Па заканчэнні дзеці пазнаёміліся з удзельнікамі канцэрта і атрымалі салодкія падарункі.
Прыемным завяршэннем святочнага вечара для дзяцей стала прагулка па вягэрняй сталіцы.



This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей,
якія засталіся без апекі бацькоў
( http://internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.265 )