News Item: : Наведванне ДУ “Цэнтр культуры ў Віцебску”
(Category: )
Posted by veron1
Sunday, 30 December 2018


dscf6196-1.jpg30 снежня 2018 года  па запрашэнні генеральнага дырэктара фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” Глеба Лапіцкага выхаванцы нашай школы наведалі ДУ “Цэнтр культуры ў Віцебску”, дзе мелі магчымасць паглядзець інтэрактыўную казку-мюзікл “Сежная каралева. Перазагрузка”.
У час прагляду дзеці змаглі акунуцца ў чароўны свет музыкі і акцерскага майстрэства творчага калектыву.
Па завяршэнні казкі дзеці пабывалі за кулісамі і пазнаеміліся з акцёрамі, якія прымалі ўдзел у казцы. Прыемнай нечаканасцю стала знаёмства з удзельнікам конкурсу песні “Еўрабачанне” Аляксандрам Мінёнкам.

У канцы сустрэчы арганізатары мерапрыемствапавіншавалі  выхаванцаў з надыходзячымі святамі і ўручылі  салодкія падарункі.
dscf6211.jpg




This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
( http://internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.293 )