News Item: : Удзельнікі акцыі “Нашы дзеці”- людзі з вялікімі добрымі сэрцамі!
(Category: )
Posted by veron1
Tuesday, 15 January 2019


dsc_0008.jpg


Навагоднія і калядныя святы прыносяць шмат радасці нашым дзецям. Гэта і сяточная ёлка, і цукеркі, і Дзед Мароз са Снягуркай, і розныя падарункі, пра якія марылі дзеці цэлы год. Вясёлымі і захапляльнымі былі святы і шматлікія сустрэчы ў Сенненскай школе-інтэрнаце. Многа цікавых і запамінальных сустрэч і экскурсій прынесла нашым выхаванцам дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Больш за 40 дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, акцыянерных таварыстваў, таварыстскіх аб’яднанняў, прыватных асоб прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” і наведалі Сенненскую школу-інтэрнат. Падчас мерапрыемстваў установу наведалі 77 прадстаўнікоў аганізацый і валанцёрскіх груп. За месяц акцыі дзецям і школе ўсяго было падаравана і ахвяравана на агульную суму 44024 беларускіх рубля.
dsc_0131.jpg

Педагагічны калектыў і вучні Сенненскай школы-інтэрната, выказваюць усім удзельнікам акцыі “Нашы дзеці” шчырую падзяку за падтрымку і клопат. Ваша ўвага дапамагае палепшыць і разнастаіць жыццёвы побыт нашых выхаванцаў і служыць прыкладам дабрыні і ўважлівага, неабыякавага стаўлення да дзяцей-сірот.
Матэрыял падрыхтавала загадчыца школьнай бібліятэкі К.У.Кручок



This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
( http://internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.305 )