News Item: : Калядныя падарункі для школьнай бібліятэкі
(Category: )
Posted by veron1
Wednesday, 16 January 2019

Навагоднія і Калядныя святы прынеслі падарункі і школьнай бібліятэцы Сенненскай школы-інтэрната. Падчас дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” школьная бібліятэка папоўніла свой фонд на 182 экзэмпляра на агульную суму 717,45 беларускіх рулёў. Сярод падараных выданняў многа дзіцячай літаратуры, энцыклапедый для сярэдняга і малодшага ўзросту. Дзяцей старэйшага школьнага ўзросту прывабяць фантастыка, прыгоды і дэтэктывы. Прыдуцца да густу чытачам бібліятэкі і пяць асобных тамоў, твораў Святланы Алексіевіч, беларускай пісьменніцы Нобелеўскай лаўрэаткі 2015 года. Акрамя кніг бібліятэка атрымала ў падарунак і 2 кампьютары, што значна палебшыць тэхнічнае абсталяванне бібліятэкі. Чытачы бібліятэкі ўдзячны сваім дарыцелям: РТА «Белая Русь» Сенненскага раёна, супрацоўнікам ДВА «Белэнерга», супрацоўнікам ЗАТ «РРБ-Банка», супрацоўнікам ТАА «ПрыватЛізінг», прыватным асобам Радзецкай В. А. і Казовай І. А. за ўвагу і клопат пра школьную бібліятэку.
Матэрыял падрыхтавала загадчыца школьнай бібліятэкі К.У.Кручок


This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
( http://internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.306 )