News Item: : Гульня-квэст "Таямніцы роднай мовы"
(Category: )
Posted by veron1
Friday, 1 March 2019

21987.png
Сёння ў свеце больш за 6 тысяч моў, палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта для іх ЮНЕСКА і абвясціла дзень роднай мовы. Гэта нагода і для нас яшчэ раз задумацца пра лёс той мовы, якую завём матчынай. Сёння беларуская мова абаронена заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, што знаходзяцца на парозе знікнення.

21598.png21 лютага ў нашай школе адбылося свята роднай мовы ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы. Да гэтага свята вучні і настаўнікі рыхтаваліся загадзя: быў распрацаваны план правядзення дня, прадуманы інфармацыйныя плакаты, мерапрыемствы.У кожным класе прайшлі цікавыя ўрокі прысвечаныя роднай мове.

21222.png


Гульня-квэст "Таямніцы роднай мовы" прайшла сярод вучняў пачатковых класаў. Нестандартная форма папулярызацыі беларускага слова выклікала цікавасць сярод вучняў.Стартавала гульня ў кабінеце пачатковых класаў. Кожная з трох каманд атрымала маршрутны ліст, у адпаведнасці з якім павінна была выконваць прапанаваныя заданні на прыпынках “Лінгвістычны”, “Краязнаўчы”,“Этнаграфічны”, “Перакладчык”,“Святы і абрады”. Каб правільна адказаць на пытанні, хлопчыкі і дзяўчынкі мусілі ведаць не толькі адметныя беларускія словы, але і вершы, казкі, прыказкі, святы, элементы традыцыйнага аддзення і назвы рэчаў якімі карысталіся нашы продкі.
21365.png

Кожны з удзельнікаў свята роднай мовы змог яшчэ раз дакрануцца да спадчыны беларускага народа, пачуць радкі і мелодыі вядомых твораў, праявіць свае творчыя здольнасці.



This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
( http://internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.313 )