News Item: : ПРАЦОЎНЫЯ КАНІКУЛЫ
(Category: )
Posted by veron1
Thursday, 28 March 2019


  • На прышкольным участку школы-інтэрната разгарнуліся веснавыя работы. Там працуюць вучні 6-11 класаў. Юныя агароднікі зімой вырошчвалі ў пакаёвых умовах расаду памідор, перцу і кветак. Цяпер яны пад кіраўніцтвам майстра вытворчага навучання Паляковай Вікторыі Яўгеньеўны перакопваюць цяпліцы, высаджваюць рассаду радыскі. Веснавыя работы ідуць поўным ходам.Вучні 7-8 класаў правялі ў школьным садзе ачыстку, абразанне дрэў, адкрылі маладыя фруктовыя дрэвы ад зімовага ўкрыцця і прыступілі да апрацоўкі глебы вакол іх. Вялікае ажыўленне назіраецца ў гэтыя дні на прышкольнай тэрыторыі, дзе кожная група наводзіць парадак на сваім участку. Прыйдзе час і агароднікі прыступяць да падрыхтоўкі кветнікаў і малых форм, да высаджвання кветкавай расады.
klass1.jpg











klass2.jpg






















  • А пакуль агароднікі займаюцца сваімі справамі, у майстэрнях працягваецца вытворчасць. Вучні пад кіраўніцтвам майстра вытворчага навучання Аднарогага Аляксандра Васільевіча робяць вырабы не толькі для школьных патрэб і на продаж, але вырабляюць і індывідуальныя заказы.
klass3.jpg








img_5934.jpg
















  • У швачных майстэрнях дзяўчынкі з 6-8 класаў робяць кухонныя вырабы тыпу прыхваткі і ручнікі пад пільным кіраўніцтвам майстра вытворчага навучання Івашкі Валянціны Арсенцьеўны. Кіцько Марына Анатольеўна навучае сваіх вучаніц з 9 і 11 класаў  шыць пасцельную бялізну, засцерагальныя жылеты.
klass4.jpg




This news item is from Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў
( http://internatsenno.vitebsk.by/news.php?extend.323 )