ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно
Дата / Час
 
kkk.jpg


Чалавек не можа жыць па-за сферай духоўных каштоўнасцей. Як правіла, кожны з нас знаходзіцца ў акружэнні вартасцей таго асяроддзя, дзе пачалося яго жыццё. І калі на жыццёвым шляху не адбываецца нейкіх рэзкіх зрухаў, кардынальных перамен, то каштоўнасці гэтага асяроддзя і складаюць унутраны свет асобы, абумоўліваюць яе нормы этыкі і маралі, паводзіны.

Для традыцыйнай культуры беларускага народа ўласцівы свая этнічная спецыфіка,  багацце  духоўнага зместу. Таму так важна ведаць народнае жыццё, побыт і культуру продкаў.

Святы, гульні, спаборніцтвы, спектаклі, юмарыны. Гэта далѐка не поўны пералік шматлікіх форм арганізацыі вольнага часу дзяцей школьнага ўзросту. Праца са школьнікамі ў вольны ад вучобы час – важнейшае звяно ў іх выхаванні, бо выхаванне – гэта працэс, які накіраваны на цэласнае развіццё асобы дзіцяці, які прадугледжвае станаўленне яго адносін да Радзімы, грамадства, людзей, працы, да сваіх бацькоў і продкаў, да традыцый культурнай спадчыны.

У падлеткавым узросце фарміруецца сістэма каштоўных адносін да жыцця, праходзіць працэс самаўсведамлення і самаўдасканалення асобы вучня,  таму вялікая ўвага павінна надавацца выхаваўчаму працэсу сярод школьнікаў не толькі на ўроках, а і ў розных пазаўрочных мерапрыемствах.

Ніколі не знікне вечнае: любоў да маці, павага да бацькоў, жаданне стаць дарослым культурным і шырокаадукаваным сучасным чалавекам. Усё гэта не здзейсніцца, калі не шанаваць свае карані і традыцыі. Ад прадзедаў “нам засталася спадчына”. І настаўнікі, і вучні павінны захаваць яе для сябе і для будучых  пакаленняў. Гэта наш абавязак і доўг, бо кожны вучань жадае ўвайсці ў дарослае жыццё Чалавекам, які любіць сваю сям’ю, свой край, свой народ, сваю Радзіму і гэтым ганарыцца.

Сучасная моладзь усё менш і менш ведае аб сваіх каранях, мае смутнае ўяўленне пра абрады, асаблівасці беларусаў. У сувязі з гэтым у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” дзейнічае праект “Беларуская хатка”, які спрыяе далучэнню шырокага кола вучняў школы да культуры свайго народа. У выніку рэалізацыі праекта адмячаецца рост актыўнасці вучняў у мерапрыемствах шостага школьнага дня і дзейнасці этнаграфічнага пакоя, далучэнне вучняў да культуры, традыцый і звычаяў беларускага народа, павышэнне культурнага іх ўзроўню, духоўнае абагачэнне асобы.

“Экскурсiя ў беларускую хату”

Экскурсію праводзяць тры дзяўчынкі, апранутыя ў беларускія нароныя касцюмы

1-ая дзяўчынка. Добры дзень, праходзьце калі ласка.
2-ая дзяучынка. Запрашаем госці вас
3-яя дзяўчынка. У хату беларускую да нас
1-ая дзяўчынка. Мы ўсе рэчы вам тут пакажамІ не толькі пакажам, ды яшчэ пра іх раскажам
2-ая дзяўчынка. Як нашы бабулі і дзядулі жылі
3-яя дзяўчынка. Ды як гэтымі рэчамі карысталіся яны.
1-ая дзяўчынка. Самая галоўная у хаце рэч – гэта печУ ёй ежу гатавалі, і плечы сагравалі.
2-ая дзяўчынка. У гаршочках ежу гатавалі
3-яя дзяўчынка. І вось такімі гаршочкі з печы даставалі
1-ая дзяўчынка. Каб вадзіцу ў ведрах было насіць лягчэйКаромысла ладзілі да плячэй
2-ая дзяўчынка. А вось гэта качаргаПопел з печы выграбае яна
3-яя дзяўчынка. А гэта вось люлька –У ёй калыхала дзіця матулька
1-ая дзяўчынка. Паглядзіуе, якая прыгожая саматканая посцілка-Дарожка для падлогі і для ложка
2-ая дзяўчынка. Лапці бацька плёў із лыкаУ іх скакала вельмі ліха
3-яя дзяўчынка. А якая ж майстрыха была маціУмела на кроснах рушнікі і абрусы ткаці
1-ая дзяўчынка. Зімовымі вечарамі лямпу паліліПры ёй ткалі, вязалі, шылі
2-ая дзяўчынка. А гэта – гліняны кубак ваду піцьДы госця з дарогі напаіць
3-яя дзяўчынка. А вось гэта – прас Падобным бялізну прасуюць і ў наш час
1-ая дзяўчынка. Ды толькі ў наш час, вугельчыкі ў прас не засыпаюцьА электрычаствам яго награваюць
2-ая дзяўчынка. На куту вісяць абразы,Ад бяды зберагаюць яны
3-яя дзяўчынка. Падзівіцесь, якая прыгожая для вакна адзяванкаНазываецца яна – выцінанка
1-ая дзяўчынка. А гэта вось качолкі.Імі рушнікі качалі і распрамлялі
2-ая дзяўчынка. А маслабойкай масла збівалі бойка.
3-яя дзяўчынка. А гэта – скрыня У яе хавала дабро гаспадыня
1-ая дзяўчынка. Дзіўная машына – самапрадкаКудзелю прадзе хутка ды гладка
2-ая дзяўчынка. У ступе таўклі таўкачом
3-яя дзяўчынка. Хто ўмеў так рабіць, лічыўся лаўкачом
1-ая дзяўчынка. А вось гэта называецца бёрда – грэбень
2-ая дзяўчынка. Пры ткацтве ён патрэбен
3-яя дзяўчынка. А вось гэта ночвы –Дзяцей купаць ды бялізну праць
1-ая дзяўчынка. Вось такая наша беларуская хатаДзіўнымі рэчамі багата
2-ая дзяўчынка. Мы рады што вы зайшлі да нас
3-яя дзяўчынка.
Дзякуем госці вас, ці спадабалася вам у нас?
1-ая дзяўчынка. Ну, тады да пабачэння, Калі што не так, просім прабачэння

IMG_3380.JPG IMG_2956.JPG


hatka10.JPG hatka7.JPG


hatka8.JPG hatka9.JPG hatka5.JPG


hatka6.JPG


hatka4.JPG


IMG_3298.JPG


hatka.jpg hat2.jpg hatka1.jpg


hatka3.JPG
Translate This Page
French German Italian Spanish Portuguese GTM_LAN_DUTCH Poccnйckaя Chinese Arabic Korean English
Інтэрнэт-рэсурсы
raipo.png
123.jpg

logo1.png
emblem.png
senno.png
senno11.png

prez1.png

dadomu.png

5.gif

sm_full1.png
zubrionok.png
News for 2024
MoTuWeThFrSaSu
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
 
ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно