ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно
Дата / Час
 
Thursday 07 February 2019
Posted by veron1Thursday, 7 February 2019  Category:    Comments: 0
dsc_00871.jpg

З самага пачатку 2018/2019 навучальнага года 12 навучэнцаў СШ №1 імя З.І.Азгура і СШ №2 г. Сянно навучаюцца ў Сенненскай школе-інтэрнаце згодна з праграмай прафесійнай падрыхтоўкі па прафесіях “Сталяр” і “Швачка”. Тры разы на тыдзень яны прыязджаюць у нашу школу, дзе разам з майстрамі вытворчага навучання асвойваюць тэхналогіі сталярных і швачных работ. Тэарэтычныя і практычныя заняткі ў хлопчыкаў праводзяць майстры вытворчага навучання Аднарогі А.В. і Кіслякоў А.А., а ў дзяўчынак – Кіцько М.А. і Івашка В.А. Крок за крокам яны спасцігаюць азы абраных прафесій. Ёсць ужо і станоўчы вынік – першы малы табурэт, зроблены рукамі хлопчыкаў. А дзяўчынкі пасля заканчэння ІІ чвэрці ўжо навучыліся вырабляць пасцельную бялізну. dsc_0100.jpg

Адміністрацыя і Савет школы прынялі рашэнне - падарыць вучням зробленыя імі табурэты. Хай парадуюцца мама і тата першаму, прафесійна зробленаму, вырабу іх сына!

dsc_0121.jpg
email to someone printer friendly create pdf of this news item
Posted by veron1Thursday, 7 February 2019  Category:    Comments: 0

dsc_0128.jpg













У першы дзень апошняга зімовага месяца вучні пачатковых класаў нашай школы сабраліся ў этнаграфічным музеі “Сялянская хатка” на “пасядзелкі”. Менавіта так называлася свята праведзенае настаўнікамі пачатковых класаў у рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта “Укараненне мадэлі духоўнага развіцця вучняў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ”.

Мэтай мерапрыемства было ўзбагачэнне духоўнай культуры вучняў праз гульні і забавы беларускага народа. Пад час свята дзеці даведаліся пра ўзнікненне і значэнне беларускіх забаўлянак, гульняў, прыказак, скарагаворак і інш. Задавальнне і радасць ў дзяцей выкліклі гульні і забавы, у якія гулялі нашы продкі. Па завяршэнні мерапрыемства вучні змаглі паспрабаваць беларускія прысмакі.




dsc_0148.jpg
email to someone printer friendly create pdf of this news item
Posted by veron1Thursday, 7 February 2019  Category:    Comments: 0



dsc_0394.jpg
Першая субота лютага, па шматгадовай традыцыі, сабрала ў сценах Сенненскай школы-інтэрната выпускнікоў. У гэтым годзе сустрэча не была багатай на гасцей і выпускнікоў. Свята мела тэматычную накіраванасць і называлася “Выбар жыццёвага і прафесійнага шляху”. У сустрэчы прымалі ўдзел: Журба А.Ф. - кандыдат педагагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем выхавання асобы НІА; Казлоў Л.Л. – дырэктар школы-інтэрната; настаўнікі і выхавацелі; выпускнікі розных гадоў і вучні 9, 10, 11 класаў.

Сустрэча праходзіла ў актавай зале і пачалася з прывітальных слоў і слоў удзячнасці дырэктара школы-інтэрната Казлова Леаніда Леанідавіча ўсім гасцям свята. Потым адбылося выступленне намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце КісялёваЯ.І. з дэманстрацыяй відэафільма аб жыцці школы і выпускніках.
Далей, слова па чарзе прадстаўлялася былым выпускнікам. Першымі выступалі выпускнікі 2018 года. Плясцоў Улад, Заяц Аляксандр, Буевіч Віталь расказалі прысутным аб сваіх першых кроках у самастойным жыцці. Потым аб сваім уражанні ад сучаснага выгляду школы, класаў і майстэрняў распавалі выпускніцы 1990 года Маштарова Ларыса і Ціхнавецкая Кацярына. Зараз яны сталыя жанчыны, маюць добрыя прафесіі, сем’і і дзетак. А дасягнулі яны ўсяго толькі дзякуючы асабістай упартасці, працавітасці, веры ў людскую дабрыню і любоў.
dsc_0205.jpg

Працягнулі выступленні Надзея Бажынок і Анастасія Сазонава – выпускніцы 2009 года. З асабістай цеплынёй яны выказалі словы ўдзячнасці адміністрацыі і ўсім супрацоўнікам школы-інтэрната за шматгадовы клопат. Яркім і запамінальным стала выступленне выпускніцы 2004 года Цімафеевай Наталлі. На сустрэчу яна прыехала са сваім мужам Арсенціем і старэйшай дачкой Маргарытай. Яна працуе мастацкім кіраўніком і харэографам у Езярышчанскім Доме культуры (Гарадоцкі раён). Наталля падарыла школе тры цудоўных канцэртных нумара. Яна, як і ў далёкім дзяцінстве, зноў выйшла на школьную сцэну: спявала і танчыла, чым прыемна ўразіла гледачоў. Вось вам і доказ – мары збываюцца!
dsc_0210.jpg

Пасля урачыстай праграмы былі фотаздымкі на памяць і доўгія, шчырыя размовы за духмянай гарбатай.


Матэрыял падрыхтавала бібліятэкар Кручок К.У.
email to someone printer friendly create pdf of this news item
Translate This Page
French German Italian Spanish Portuguese GTM_LAN_DUTCH Poccnйckaя Chinese Arabic Korean English
Інтэрнэт-рэсурсы
raipo.png
123.jpg

logo1.png
emblem.png
senno.png
senno11.png

prez1.png

dadomu.png

5.gif

sm_full1.png
zubrionok.png
News for 2019
MoTuWeThFrSaSu
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728 
 
ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно