ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно
Дата / Час
 
Вучэбная дзейнасць

Вучэбная дзейнасць
Адукацыйны працэс у школе-інтэрнаце накіраваны на ўдасканаленне формаў і метадаў асобасна-арыентаванага падыходу і ўкараненне мадэлі практыка-арыентаванага адукацыйнага асяроддзя.
Вучні школы-інтэрната атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, прафесійную падрыхтоўку, праходзяць курсы сямейнай і сацыяльна-бытавой адаптацыі. Для аптымальнага задавальнення запытаў вучняў ім прадстаўлена магчымасць пабудовы індывідуальнай адукацыйнай траекторыі праз сістэму заняткаў дадатковай адукацыі і арганізацыю факультатыўных заняткаў практыка-арыентаванай накіраванасці.
___________________________________________

Тыдзень школьнага этапу

прафесійнага майстэрства настаўнікаў
На базе Сенненскай школы-інтэрната ў рамках рэспубліканскага конкурса педагагічных работнікаў  “Настаўнік года” 2013/2014 н.г. прайшоў тыдзень школьнага этапу прафесійнага майстэрства настаўнікаў.
Удзел  у конкурсе прынялі   6 педагогаў школы: Каралёва І.В., Карпека Н.П., Агеенка А.Г., Качаноўская Т.У., Вакар Т.У., Дзмітраковіч М.І.
Згодна ўмовам конкурса настаўнікі павінны былі паказаць урок або пазакласнае мерапрыемства, а таксама прадставіць самапрэзентацыю сваёй педагагічнай сістэмы. Тэматыка ўрокаў была разнастайная. Так, Каралёва І.В. па англійскай мове ў 6 класе правяла ўрок на тэму “Рэспубліка Беларусь” з выкарыстаннем камунікатыўных метадаў;
Агеенка А.Г. - урок рускай літаратуры ў 11 класе “ Лёс чалавека” па Шолахаву з  выкарастаннем ІКТ; Дзмітраковіч М.І. - урок беларускай мовы ў 3 класе “Аднакараневыя словы. Корань.” з выкарыстаннем прэзентацый; Вакар Т.У. – урок беларускай мовы ў 7 класе “Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова” з выкарыстаннем калектыўных сродкаў навучання; Качаноўская Т.У. правяла класную гадзіну ў 6 класе “Правільнае харчаванне – залог здароўя” у форме дыскусіі; Карпека Н.П. –  правяла класную гадзіну ў  2 класе “Што такое добра і што такое дрэнна”.      Напрыканцы тыдня ўвазе журы былі  прадстаўлены самапрэзентацыі педагагічных сістэм настаўнікаў. Кожны настаўнік дастойна прадстаўляў сваю сістэму, дасягненні, поспехі, ключавыя ідэі, узнагароды. Так, Агеенка А.Г. працуе над тэмай “Асобасна-арыентаванае навучанне з выкарыстаннем ІКТ”,таму і  паказала розныя формы і метады працы з вучнямі, а таксама эфектыўнасць выкарыстання камп’ютара на ўроках і пазакласнай рабоце; Вакар Т.У. прадставіла справаздачу і прэзентацыю па тэме “Калектыўныя сродкі навучання”; Карпека Н.П. – “Дыдактычная гульня як сродак развіцця пазнавальнай актыўнасці”; Каралёва І.В.- “Камунікатыўныя метады работы на ўроках англійскай мовы”; Качаноўская Т.У.- “Экалагічнае выхаванне на ўроках біялогіі”.
Усе прадстаўленыя педагагічныя сістэмы былі вельмі цікавымі, насычанымі не толькі тэарэтычнай часткай, але і практычнымі прыкладамі, вялікая ўвага была нададзена выкарыстанню камп’ютарных тэхналогій.

Па выніках конкурса першае месца сярод удзельнікаў  атрымала настаўнік русскай мовы і літаратуры Агеенка А.Г., другое - Дзмітраковіч М.І. настаўнік пачатковых класаў, трэцяе – Вакар Т.У. настаўнік беларускай мовы і літаратуры.



Незабыўная экскурсія ў рэдакцыю часопіса “Вясёлка”

На веснавых канікулах вучні нашай школы на чале з дырэктарам Л.Л.Казловым  наведалі рэдакцыю часопіса “Вясёлка”  ў горадзе Мінску.Сэнс экскурсіі ў тым,каб садзейнічаць выхаванню пачуцця патрыятызму, любві і павагі да роднай мовы . Пра выданне  расказаў галоўны рэдактар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменнік, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член  нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. Ён прыгадаў усіх творцаў, хто працаваў у "Вясёлцы" ў розныя гады. Першым рэдактарам часопіса быў Васіль Вітка. У гонар ушанавання памяці  рэдактара часопiса быў зроблены нагрудны медаль з выяваю паэта i Дыплом лаўрэата прэмii iмя Васiля Вiткi. Пісьменнік прапанаваў нашай увазе шмат цудоўных твораў для дзяцей і пра дзяцей.  У сваіх творах ён  імкнецца перадаць  спрадвечныя, правераныя часам традыцыі нашага народа.Творы У. Ліпскага пабуджаюць дзяцей да дабра, а ў дарослых  абуджаюць яго. Выкарыстоўваючы разнастайныя літаратурныя жанравыя формы апавядання: казкі, гульні, забаўлянкі, лічылкі і займальныя сюжэты пісьменнік адкрывае  чытачу прыгажосць навакольнага свету. За шматгадовае служэнне дзіцячай літаратуры і дзяцінству пісьменнік удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я.Маўра, "вясёлкаўскай" прэміі імя В.Віткі, прэміі А.Грына, прэміі Міжнародных асацыяцый дзіцячых фондаў.

У ходзе мерапрыемства вучныталі вершы беларускіх пісьменнікаў, задавалі шмат пытанняў, дзяліліся сваімі думкамі і ўражаннямі. Сустрэча прайшла цікава, душэўна, з гумарам.Усе засталіся вельмі задаволенымі, а цудоўнага  настрою, станоўчых эмоцый,
шчырых усмешак кожны ўзяў столькі, колькі змог панесці.
Вучаніца 10 класа Ставер Аляксандра

____________________
Вучні Сененскай школы-інтэрната - дыпламанты абласнога конкурса "Беларусы ў Лондане"

Lond.JPG
Для развіцця творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення і больш глыбокага вывучэння пытанняў, звязаных з алімпійскім рухам Прадстаўніцтвам НАК Беларусі ў Віцебскай вобласці сумесна з упраўленнем адукацыі Віцебскага абылвыканкама праводзяцца творчыя конкурсы. Навучальныя ўстановы ўсіх рэгіёнаў Прыдзвіння прынялі ўдзел у конкурсе «Беларусы ў Лондане”.
1 лютага ў Віцебскім краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурса ва ўсіх намінацыях і адкрыццё выніковай выставы, якая будзе працаваць да 28 лютага.
На конкурс было даслана каля пяцісот прац у розных намінацыях: творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фільмы, мультымедыйныя прэзентацыі, даследчыя работы, вершы і музычныя кампазіцыі на алімпійскую тэматыку. Прадстаўнічае журы адзначыла высокі ўзровень канкурсантаў, многія з якіх прадставілі сапраўдныя мастацкія шэдэўры.
Сярод узнагароджаных дыпломамі і каштоўнымі падарункамі сталі выхаванцы і настаўнікі нашай школы-інтэрната. Пераможцамі сярод работ у жанры “Выяўленчага і дэкаратыўна-пыкладнога мастацтва” ва ўзросце 4-7 год стала творчая група вучняў 1-га класа: Ільшэнка Дзмітрый, Пекаў Дзмітрый і Фядосенка Яўгеній пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў  Карпека Наталлі Пятроўны. А ў намінацыі “Сачыненне аба вершаваны твор” ва ўзросце 8-11 год пераможцам сярод іншых стала Яўневіч Віялета пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Латышавай Тамары Іванаўны.  Хаця для навучэнцаў дасягненні алімпійцаў яшчэ нябачныя далі, але ўжо сёння гэтыя выхаванцы наведваюць спартыўныя секцыі, і магчыма ў будучым наблізяцца да алімпійскага небасхілу і стануць героямі чыіх-небудзь твораў.
____________________________________________________________________
"Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!"
koly.JPG
У верасні 2012 года ў нашым раёне праводзіўся конкурс даследчых работ. Праз творчасць у прафесію жыцця  у рамках Рэспубліканскай Акцыі навучэнцаў моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”, які быў накіраваны на вывучэнне прафесіянальнай дзейнасці нашых вядомых землякоў. Удзельнікамі конкурсу сталі навучэнцы 10 устаноў адукацыі раёна. Наша школа таксама прыняла ўдзел у гэтым конкурсе з працай М.Шэлепня навучэнца 11класа “Жыццёвы і творчы шлях Зінаіды Канапелькі” пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Агеенка А.Г. Вынік быў паспяховым – II месца. Віншуем пераможцаў!

Translate This Page
French German Italian Spanish Portuguese GTM_LAN_DUTCH Poccnйckaя Chinese Arabic Korean English
Інтэрнэт-рэсурсы
raipo.png
123.jpg

logo1.png
emblem.png
senno.png
senno11.png

prez1.png

dadomu.png

5.gif

sm_full1.png
zubrionok.png
News for 2024
MoTuWeThFrSaSu
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930 
 
ppp_300x0.jpg
imvd_banner_170_60.jpg

vo80.jpg

logo br1.png



my_vk.png


abiturient.jpg

photo.jpg

POGODA.BY - погода на 6 дней в Сенно